Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт ?
Всего 25 человек

Музеи и музейные комнаты учреждений образования

Дата: 14 июня 2017 в 11:34, Обновлено 19 сентября в 16:32
Автор: Лупач И. В.

Кіраўнік музея

п/п

Прозвішча, імя,

імя па бацьку

Пасада

Год пачатку кіравання музеем

Акт перадачы музейнага фонда матэрыяльна-адказнай асобе

Дата

передачы

Хто здаў

Хто прыняў

Прозвішча,  ініцыялы

Подпіс

Прозвішча,

ініцыялы

Подпіс

Дата прысваення звання “Народны музей” _______________________

Назва ўстановы, якая прысвоіла званне “Народны музей” __________

____________________________________________________________

Пацвярджэнне аб прысваенні (кожныя 5 г.) ____________________

____________________________________________________________

Дата запаўнення пашпарта ____________________________________

Дырэктар установы                             Дырэктар абласной установы адукацыі                                                       дадатковай адукацыі

                                                                      М.П.                                                              М.П.

_________            _______________          ________        _____________

     подпіс                                   прозвішча                               подпіс                        прозвішча

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ  

ПАШПАРТ

музея

_________________________________________

(назва ўстановы адукацыі)

_________________________________________

Назва музея _________________________________________

Профіль музея _______________________________________

Дата заснавання музея ________________________________

На падставе якога распараджэння адкрыты музей _________

____________________________________________________

Назва дзяржаўнага музея, які аказвае метадычную дапамогу

____________________________________________________

____________________________________________________

Поўны адрас музея, тэлефон ___________________________

____________________________________________________

Агульная плошча музейнага памяшкання ________________________

____________________________________________________________

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

       1.

       2.

       3.

       4.

       5.

       6.

       7.

Колькасць экспанатаў

2016г.

2017 г.

2018 г.

2019г.

2020г.

Усяго

Асноўнага фонда

Пералік найбольш каштоўных экспанатаў

п/п

Назва

экспаната

Шыфр, нумар

Захаванасць

Заўвагі

Асноўныя паказчыкі працы музея

2016г.

2017 г.

2018 г.

2019г.

2020г.

Колькасць:

  • наведвальнікаў

  • экскурсій

  • лекцый

  • выставак

  • іншых мерапрыемстваў

Вынікі праверкі дзейнасці музея

п/п

Дата

праверкі

Заўвагі,

рэкамендацыі

Хто

правяраў

Подпіс

Інфармацыя

 аб музеях устаноў адукацыі Дзятлаўскага раёна

№ п/п

Поўная назва ўстановы адукацыі

Назва музея, профіль музея

Дата

адкрыцця,

№ загада

Фонд

Статус

«народны»,

дата прысваення

(пацвярджэння),

№ рашэння

Кіраўнік музея,

кантактны телефон

Адрас музея ўстановы адукацыі,

e-mail,

сайт

Мова на якой праводзяцца экскурсіі.

Магчымасць правядзення экскурсіі на замежнай мове

Дасягненні і адметнасці работы музея

Асноўны

Прадметы, якія

ўключаны ў Музейны

фонд Рэсп. Беларусь

Дапаможны

ДУА“Навучальна-педагагічны комплекс Раготнаўскі дзцячы сад – базавая школа”

“Беларускі скарб” ,

этнаграфічны

Загад №246

ад.29.12.2012г.

128

-

83

-

Антончык В. К. 8(01563)34247

231476 Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, аг. Раготна, вул. Кастрычніцкая, 50.

e-mail -

dtshrog@mail.grodno

сайт -rogotno.schools.by

Беларуская

ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”

Этнаграфічны музей “Вытокі”

Загад №25   ад.14.02.2005 г

153

-

92

-

Калодка С. Я.,

8(01563)62571

Гродзенская вобласць, г.Дзятлава,          вул. Кастрычніцкая, 13. Тэл.8(01563) 21-9-37,

e-mail-

dtsh3@mail. grodno.by,

сайт-

http://dtsh3dyatlovomyzei.

simplesite.com

Руская, беларуская

-

 ДУА«Гезгалаўская сярэдняя

школа»
 

«Гісторыя ваеннага гарадка»

гісторыка - краязнаўчы

Загад №30/2

ад.17.05.2005

588

-

40

-

Малышка С.І. 8(01563)33144

231463, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі

 р - н., аг. Гезгалы, д.14,

сайт-

  1. ://gezgaly.schools.by/pages/muzej-istorija-voennogo-gorodka

e-mail-

Руская, беларуская

Праводзіцца квэст-экскурсія

ДУА“Гімназія №1 г.Дзятлава”

“Гісторыя і культура народаў Дзятлаўшчыны”,

гісторыка-краязнаўчы

Загад №4

ад 11.01.2005г.

  512

-

   355

-

Гецэвіч І. І.

8(01563)62449

231471, г.Дзятлава, вул. Чырвонаармейская д.4, тэл. 62437

сайт-

http://gimn1dyatlovo.by

e-mail-

gimn1dyatlovo@gmail.com

Беларуская, руская

ДУА «Новаяльнянская сярэдняя школа”

“Дзеці ліхалецця”, гісторыка-краязнаўчы

 Загад№148

 ад 17.09.1988г.

3179

20

3057

18.07.1997г.№ 36 калегія кіравання культуры Гродзенскага аблвыканкама

(25.06.2013г. №123калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь)

Крывеня Т. У.

8(01563)63915

г.п.Наваельня,

вул. Снітко          д.10

e-mail-

dtshnov@mail.grodno.by,

сайт-

http://novoelnya.by/

Руская,

магчымасць правядзення -англійская

  Дыплом I ступені“Камп’ютар. Адукацыя.Інтэрнэт”

2012год. Дыплом I ступені  “Жыву у Беларусі і тым ганаруся”

2015год. Дыплом I ступені  “Жыву у Беларусі і тым ганаруся”

2017год. Дыплом III ступені “Навагрудская епархія. 700 год”

 ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Дзятлава”

“Гісторыя Дзятлаўшчыны”,

гісторыка-краязнаўчы

Загад №97

ад.22.04.1994

  405

-

570

-

Макарэвіч А .С.,

8(01563)60765

г. Дзятлава

вул.Чырвонаармейская,18,

 сайт-

http:dtshl.by/О школе/Музей школы

e-mail- alsmakarevich@gmail.com

Беларуская, руская, Англійская

  

ДУА“Навучальна-педагагічны комплекс Лявонавіцкі дзіцячы сад-базавая школа”

Лес- наша багацце,

экалагічны

Загад №212

ад 27.12.2010

112

-

116

-

Самусевіч Л.І.

 8(01563)38-5-74

Аг.Лявонавічы,

вул.Савецкая д.11

сайт установы адукацыі

e-mail -

leonovichi 11 @ gmail.com

сайт-

https://leonovichi.schools.by

Руская

-

ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

“Кола часу”,

 гісторыка-этнаграфічны

Загад №191

 ад 02.09.2013

225

-

146

Лапата Л. М.,

8(01563)31625

Аг.Вензавец, вул.Цэнтральная 1б,

e-mail -dtshven@mail.grodno.by

сайт- venzovec.schools.by

Беларуская

ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”

“Літаратурная    Дзятлаўшчына”, літаратурны

Загад №163

ад 05.05.2005 

399

-

281

         -

Шаркут Л. І.

8(01563)37482

аг.Жукоўшчына, вул.Першамайская, д.2

Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, 231464

e-mail-

dtshzuk@mail.grodno.by

сайт-

https://zhukovschina.schools.by/

Беларуская мова

Дыплом 2-й ступені ў абласным  конкурсе літаратурных музеяў2017г.;

-дыплом 3-й ступені ў  абласным

конкурсах “Камп’ютар. Адукацыя.Інтэрнэт”

за вэб-квэст “З зачэпінскага гнязда”

ДУА“Навучальна-педагагічны комплекс Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Музей Баявой і Працоўнай славы, гісторыка-краязнаўчы

Загад № 62

ад 08.05.2009 г

 482

-

 419

-

Вашкевіч Л. В. 8(01563)39585

231465, Гродненская область, Дятловский район, ул. Ленина 2 в

e-mail-

dtshhv@mail.

grodno.by

сайт

https://hvinevichi.schools.by

Руская, беларуская

---

ДУА “Дварэцкая сярэдняя школа”

Гісторыка- краязнаўчы музей “Памяць”

Загад№ 212 ад 19.09. 2007 г.

276

-

26

          -

Ляўкевіч Н.М., 8(01563)32516

в. Новая, 8

а\г Дварэц,

Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць

e-mail-

dtshdv@mail.grodno.by

 сайт

https://dvorets.schools.by

Беларуская

ДУА“Навучальна - педагагічны комплекс Круцілавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

«Спадчына» гісторыка-краязнаўчы

Загад №84

ад.01.10.2004

657

_

294

_

Каско С.В. 

8( 01563) 45615             

Дзятлаўскі раён,

аг.Круцілавічы, вул.Школьная, 7

e-mail-

dtshkrut@mail.grodno.by

 сайт -http://krutilovichi.schools.by

Беларуская

ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”

“Мир  детства”,   гісторыка - краязнаўчы

Загад №203

ад 01.09.2014 г.

НА РЭКАНСТРУКЦЫІ

102

-

90

-

Белашевіч В.М. 8(01563)62450

Гродзенская вобласць, г.Дзятлава,          вул. Кастрычніцкая, 13. Тэл.8(01563) 21-9-37,

e-mail-

dtsh3@mail. grodno.by,

сайт-

http://dtsh3dyatlovomyzei.

simplesite.com

Руская, беларуская

                                   

                             ЗАЦВЯРДЖАЮ

                               Дырэктар СШ

____________________________

“____” _______________ 200__ г.

А К Т

на перадачу музейнай калекцыі

музея _____________________________________

“____” _______________ 200__ г.

Мы, ніжэйпадпісаўшыеся, камісія ў складзе _________________

____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

склалі сапраўдны акт у тым, што музейная калекцыя ў колькасці  ______ адзінак асноўнага фонда і ______ адзінак дапаможнага фонда ў сувязі са зменай кіраўніка музея перадаецца ад ___________________________________________________________да _______________________________________________________.

Акрамя гэтага перадаецца наступная музейная дакументацыя: ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________.

Члены камісіі: _______________________

                         _______________________

                         _______________________

                         _______________________

Наименование музея _________________________________________

А К Т

приема-выдачи № ______

“_____” ________________ 200__ г.

Мы, нижеподписавшиеся, представитель музея СШ __________

___________________________________________________________

(фамилия, имя, отчество, должность принимающего)

___________________________________________________________

(фамилия, имя, отчество, адрес, должность сдавшего материал)

составили настоящий акт в том, что первый принял, а второй сдал на постоянное (временное) хранение следующие предметы:

п/п

Наименование

предмета

Инвентарный

номер

Размер

Сохран-

ность

Кол-во

Примеч.

Всего по акту принято ___________________________ предметов.

                                                                        (цифрами и прописью)

Акт составлен в двух экземплярах и вручен подписавшим его лицам.

Принял ______________________       Сдал ______________________

                         (ФИО, подпись)                                                        (ФИО, подпись)

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_________________ Р.С.Сідарэнка

_________________ 2017 г.

Інструктыўна-метадычнае пісьмо

«Арганізацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі

Рэспублікі Беларусь»

ЗМЕСТ

  1. Уводзіны.
  2. Асноўныя тэрміны, якія прымяняюцца ў інструктыўна-метадычным пісьме і іх азначэнні.
  3. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.
  4. Арганізацыя дзейнасці музея ўстановы адукацыі.
    1. Задачы і функцыі музея ўстановы адукацыі.
    2. Парадак стварэння і ліквідацыі музея ўстановы адукацыі.
    3. Профіль музея ўстановы адукацыі.
    4. Арганізацыя работы музея ўстановы адукацыі. Каардынацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.
    5. Парадак прысваення музею ўстановы адукацыі статусу «народны», пацвярджэння і пазбаўлення гэтага статусу.
  1. Камплектаванне і ўлік музейных фондаў.
  2. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны каталог Музейнага фонду. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду.
  3. Адукацыйная дзейнасць музея ўстановы адукацыі.
  4. Заключэнне.

1.      Уводзіны

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці ўстаноў адукацыі краіны. Важнае месца ў арганізацыі выхаваўчага працэсу належыць музею ва ўстанове адукацыі як цэнтру грамадзянскай, патрыятычнай, культурна-асветніцкай і інфармацыйнай работы з моладдзю.

Стварэнне музеяў, музейных куткоў, экспазіцый з’яўляецца заканамерным этапам плённай пошукава-даследчай работы навучэнцаў, педагогаў, грамадскасці. У музеях сабраны адметныя матэрыялы, якія характэрызуюць дадзеную мясцовасць, яе гістарычныя, сацыяльна-эканамічныя, геаграфічныя, культурныя і прыродныя адметнасці, яе славутых землякоў.

Музеі ўстаноў адукацыі прызначаны аб’ектыўна адлюстроўваць мінулае і сучаснасць рэгіёна, прапагандаваць гісторыка-культурныя і прыродныя каштоўнасці, весці даследчую працу па выяўленні, вывучэнні і захаванні помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, што патрабуе пэўнага вопыту валодання методыкай музейнай справы, а таксама ведаў нарматыўных прававых дакументаў.

У інструктыўна-метадычным пісьме вызначана спецыфіка работы музеяў устаноў адукацыі (усіх тыпаў) з улікам норм дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, перадавога вопыту работы музеяў сістэмы адукацыі, сучасных тэндэнцый развіцця музейнай справы ў краіне.

2. Асноўныя тэрміны, якія прымяняюцца ў інструктыўна-метадычным пісьме і іх азначэнні

Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь – сукупнасць звестак аб асабліва каштоўных музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, які вядзецца ў мэтах іх цэнтралізаванага ўліку, ідэнтыфікацыі і папулярызацыі.

Камплектаванне музейных фондаў – мэтанакіраваны, планавы працэс выяўлення і збору прадметаў музейнага значэння ці абмену музейнымі прадметамі, уліку і апісання музейных прадметаў у мэтах фарміравання, папаўнення і захавання музейных фондаў.

Канцэпцыя развіцця музея ўстановы адукацыі – дакумент, які з’яўляецца асновай для планавання дзейнасці музея, камплектавання музейнага фонду ў адпаведнасці з яго профілем і вызначае мэты, задачы, прынцыпы функцыянавання, перспектывы і напрамкі развіцця музея, шляхі іх рэалізацыі.
Калекцыйны фонд (фонд асабліва каштоўных музейных прадметаў) – сукупнасць музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або не нададзены такі статус, але якія з’яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці.

Музей установы адукацыі – структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, якое ствараецца з мэтай выяўлення і захавання на пастаяннай аснове музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, іх вывучэння, уліку, экспанавання і папулярызацыі для ажыццяўлення адукацыйных задач установы адукацыі.

Музейны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі ўстановы адукацыі.

Музейны фонд Рэспублікі Беларусь – сукупнасць музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеяў, і асобных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях і ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь па пісьмовых заявах уласнікаў музейных прадметаў.
Абменны фонд – сукупнасць непрофільных або дублетных музейных прадметаў, якія прызначаны для межмузейнага абмену.

Асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў.

Пашпарт музея – дакумент, які змяшчае асноўныя звесткі аб музеі ўстановы адукацыі і запаўняецца з мэтай уліку і аналізу яго дзейнасці.
Пашпартызацыя – працэс пацвярджэння адпаведнасці музея ўстановы адукацыi ўстаноўленым патрабаванням да арганізацыі яго дзейнасці.

Профіль музея – катэгорыя класіфікацыі музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасці з профільнай дысцыплінай, канкрэтнай галіной навукі, тэхнікі, вытворчасці, відам мастацтва і інш.

Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў, якія набытыя або спецыяльна вырабленыя па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазіцыі або выставы.

Фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў, якія прызначаны для лабараторных даследаванняў і прэпаравання.

3. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі

Дзейнасць музеяў устаноў адукацыі рэгулюецца наступнымі актамі заканадаўства:

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 13.11.2001 г. № 61-З «Аб зброі»;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 04.05.2012 г. № 360-3 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароту зброі і ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці»;

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.03.2016 г. № 109 «Аб увекавечанні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў»;

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17.06.2003 г. № 17 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўліку, захоўвання і транспарціроўкі зброі, якая мае культурную каштоўнасць, дзяржаўнымі музеямі»;

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2008 № 40 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду, якія знаходзяцца ў падначаленых Міністэрству культуры арганізацыях, а таксама ў структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўласныя паўнамоцтвы ў галіне культуры, і падначленых ім арганізацыях»;

Пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 12.12.2016 г. № 71 «Аб устанаўленнi форм улiковых дакументаў, якiмi афармляюцца рэгiстрацыя i рух прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў»;

Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2004 г. № 34 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку выкарыстання, уліку і захоўвання каштоўных металаў і каштоўных камянёў»;

Пастановай Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2010 г. № 383 «Аб зацвярджэнні правілаў размяшчэння зброі, яго састаўных частак і кампанентаў, боепрыпасаў пры ажыццяўленні дзейнасці, звязанай са службовай і грамадзянскай зброяй і боепрыпасамі да яе, калекцыянаваннем і экспанаваннем зброі і боепрыпасаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў і структурнага элемента пастановы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»;

Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 г. № 82;

Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 – 2020 гады, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2016 г. № 9.

  1. Арганізацыя дзейнасці музея ўстановы адукацыі
    1. Задачы і функцыі музея ўстановы адукацыі.

Музеі ўстаноў адукацыі адносяцца да дзяржаўных музеяў сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Задачамі музея ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;

развіццё матывацыі навучэнцаў да пазнання гісторыі, культуры і прыроды краіны;

набыццё практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці;

садзейнічанне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.

Асноўныя функцыі музея ўстановы адукацыі:

выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе;

камплектаванне і ўлік музейных фондаў;

забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў роднага краю;

арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай усебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёна;

арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод навучэнцаў i iх законных прадстаўнiкоў, грамадскасці.

  1. Парадак стварэння і ліквідацыі музея ўстановы адукацыі

Стварэнне музея ва ўстанове адукацыі з’яўляецца вынікам турысцка-краязнаўчай пошукава-даследчай работы навучэнцаў i педагогаў. Музей ствараецца па ініцыятыве педагагічных работнікаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, іншых зацікаўленых асоб па ўзгадненні з заснавальнікам.

Рашэнне аб стварэнні музея прымае педагагічны савет установы адукацыі (савет устаноў вышэйшай адукацыі), на падставе якога выдаецца загад аб стварэнні музея ўстановы адукацыі.

Абавязковымі ўмовамі для адкрыцця музея ўстановы адукацыі з'яўляецца наяўнасць:

канцэпцыі стварэння музея ўстановы адукацыі;

не менш за 100 (сто) арыгінальных музейных прадметаў, сабраных і зарэгістраваных у галоўнай інвентарнай кнізе (кніга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду);

асобнага памяшкання (не менш за 25 кв.м.) і абсталявання, якія забяспечваюць захаванасць і экспанаванне музейных прадметаў, фондасховішча з абавязковым захаваннем светлавога, тэмпературна-вільготнаснага рэжымаў, а таксама наяўнасцю пажарнай сігналізацыі (размяшчэнне музеяў, захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый дапускаецца толькі ў будынках (памяшканнях), якія адпавядаюць дадзеным патрабаванням);

педагагічнага работніка, які ажыццяўляе сумесна з актывам навучэнцаў сістэматычную пошукава-даследчую, фондавую, экспазіцыйную, культурна-асветніцкую працу;

магчымасці ўвядзення штатнай адзінкі (штатных адзінак) музейнага работніка.

Для адкрыцця і пашпартызацыі музея ўстановы адукацыі неабходна заключэнне ўпаўнаважанай камісіі (далей – Камісія):

ва ўстановах адукацыi раённага (гарадскога) падпарадкавання – раённай Камісіі, якая ствараецца загадам начальніка аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму;

ва ўстановах адукацыі абласнога і рэспубліканскага падпарадкавання – Камісіі, якая ствараецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

Камісія ствараецца на адзін год.

Функцыі Камісіі:

устанаўлівае адпаведнасць музея ўстановы адукацыi ўмовам для яго адкрыцця;

разглядае неабходнасць ліквідацыі музея ўстановы адукацыі;

ажыццяўляе пашпартызацыю музеяў устаноў адукацыі;

разглядае пытанні пераводу музейных прадметаў з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны фонд, і іх выключэння з асноўнага фонду.

У склад раённай Камісіі ўваходзяць прадстаўнікі:

абласной (Мінскай гарадской) установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», якія каардынуюць дзейнасць музеяў (старшыня камісіі па ўзгадненні);

раённага (гарадскога) аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму;

раённага (гарадскога) аддзела (упраўлення) ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (па ўзгадненні);

раённай (гарадской) установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая каардынуе дзейнасць музеяў.

У склад Камісіі ва ўстановах абласнога і рэспубліканскага падпарадкавання ўваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскай і (або) абласной (Мінскай гарадской) установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», іншых устаноў (арганiзацый) па ўзгадненні.

Для адкрыцця музея ўстановы адукацыі неабходна наяўнасць наступных дакументаў:

пратакола заключэння Камісіі аб адпаведнасці музея ўстановы адукацыi ўмовам для яго адкрыцця па форме згодна з дадаткам 1;

загада кіраўніка ўстановы адукацыі аб адкрыцці музея ўстановы адукацыі;

пашпарта музея ўстановы адукацыі па форме згодна з дадаткам 2;

палажэння аб музеі ўстановы адукацыі.

Пашпарт музея ўстановы адукацыі падпісваецца кіраўніком установы адукацыі і старшынёй Камісіі. Пашпарт захоўваецца ў музеі, копія пашпарта ў старшыні Камісіі.

Дзейнасць музея ўстановы адукацыі рэгламентуецца палажэннем, якое зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі. Палажэнне аб музеі ўстановы адукацыі распрацоўваецца з улікам рэгіянальных асаблівасцяў і спецыфікі музея і ўключае наступныя раздзелы: агульныя палажэнні (паняцце, мэта, задачы, функцыі), арганізацыя і кіраванне (парадак стварэння і ліквідацыі музея, вызначэнне профілю музея, напрамкі работы), камплектаванне і ўлік музейных фондаў, правы і абавязкі суб’ектаў.

Адзін раз у 5 (пяць) гадоў музеі ўстаноў адукацыі праходзяць абавязковую пашпартызацыю, у ходзе якой Камісія разглядае дзейнасць музеяў устаноў адукацыі па форме згодна з дадаткам 3. Па выніках пашпартызацыі музея ўстановы адукацыі запаўняецца новы пашпарт.

Ліквідацыя музеяў устаноў адукацыі дапускаецца ў выключных выпадках: пры закрыцці ўстановы адукацыі, пагрозе захаванасці музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў. Дадзенае пытанне разглядаецца Камісіяй. На падставе заключэння Камісіі выдаецца загад кіраўніка ўстановы адукацыі. Пры ліквідацыі музея ўстановы адукацыі неабходна забяспечыць захаванасць музейнага фонду і перадачу яго іншаму музею са складаннем акта перадачы па форме згодна з дадаткам 4. Пры іншых выпадках музей кансервуецца. Камісіяй складаецца акт зверкі наяўнасці музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў з уліковай дакументацыяй. Памяшканне, дзе знаходзіцца музейны фонд, апячатваецца.

  1. Профіль музея ўстановы адукацыі.

Першачарговым пытаннем пры стварэнні музея з’яўляецца вызначэнне яго профілю. Музеі класіфікуюцца па наступных профільных групах:

гістарычныя (агульнагістарычныя, ваенна-гістарычныя, гістарычныя манаграфічныя, гісторыі вучнёўскіх арганізацый, гісторыі школы, гісторыі рэлігіі, археалагічныя, этнаграфічныя, сучаснай культуры, мемарыяльныя, архітэктурныя, тэхнічныя, галіновыя, іншыя);

мастацкія (выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага і паркавага мастацтва, мастацкія манаграфічныя, іншыя);

літаратурныя (гісторыі літаратуры, гісторыі кнігі, літаратурныя манаграфічныя, іншыя);

прыродазнаўчыя (прыродазнаўчыя шырокага профілю, геаграфічныя, біялагічныя, заалагічныя, батанічныя, геалагічныя, мінералагічныя, антрапалагічныя, іншыя);

комплексныя (музей сумяшчае прыкметы некалькіх профіляў (краязнаўчыя, архітэктуры і этнаграфіі, гісторыка-мастацкія, гісторыка-культурныя, іншыя).

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі і спецыялісты, якія каардынуюць дзейнасць музеяў устаноў адукацыі, кантралююць адпаведнасць дакументаў і зместу экспазіцый музея ўстановы адукацыі з названымі профілямі.

  1. Арганізацыя работы музея ўстановы адукацыі. Каардынацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю музея ажыццяўляе кіраўнік установы адукацыі, а непасрэдную практычную дзейнасць – педагагічны работнік (далей – кіраўнік музея), якi прызначаецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

У адпаведнасці з пунктам 2.3 артыкула 162 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры наяўнасць штатнай адзінкі (штатных адзінак) музейных работнікаў з’яўляецца адным з асноўных умоў стварэння і работы музея. Пункт 2.5. пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2013 г. № 22 «Аб тыпавых штатах і нарматывах колькасці работнікаў асобных устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі» прадугледжвае што, кіраўнікі ўстаноў адукацыі са згоды адпаведных упраўленняў (аддзелаў) адукацыі, спорту і турызму, упраўленняў (аддзелаў) адукацыі, камітэта па адукацыі, фінансавых органаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць уводзіць дадаткова штатныя адзінкі, не прадугледжаныя тыпавымі штатамі і нарматывамі колькасці.

Кіраўнік установы адукацыі забяспечвае:

адпаведнасць памяшканняў (будынка) музея патрабаванням па захаванні музейнага фонду;

абсталяваннем, фінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення музейнай дзейнасці;

стварэнне належных умоў для захавання музейнага фонду, каталагізацыю музейных прадметаў, супрацьпажарную бяспеку музея;

цэласнасць музейнага фонду.

Кіраўнік установы адукацыі нясе адказнасць за прадстаўленне дакументаў у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь для ўключэння (карэкціроўкі) звестак аб асабліва каштоўных музейных прадметах у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду, выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік музея ўстановы адукацыі нясе адказнасць за выкарыстанне рэсурсаў музея ў адукацыйным працэсе, вядзенне ўліковай дакументацыі ў адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі, камплектаванне і захаванне музейнага фонду.

Работа музея арганізуецца саветам музея. У склад савета музея могуць уваходзіць: кіраўнік музея ўстановы адукацыі, педагагічныя і іншыя работнікі ўстановы адукацыі, навучэнцы i iх законныя прадстаўнiкi, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дзяржаўных, грамадскіх і іншых зацікаўленых арганізацый.

Савет музея:

распрацоўвае канцэпцыю развіцця музея і гадавы план работы;

разглядае пытанні ўключэння ў асноўны фонд гістарычных, культурных і прыродных прадметаў, якія паступаюць у працэсе камплектавання, пераводу з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд;

стварае пошукавыя, фондавыя, экскурсійныя і іншыя групы, якія ўзначальваюць члены савета музея;

разглядае справаздачы пошукавых, фондавых, экскурсійных і іншых груп;

арганізуе вучобу актыву, падрыхтоўку экскурсаводаў музея ўстановы адукацыі, лектараў;

абмяркоўвае актуальныя пытанні дзейнасці музея ўстановы адукацыі.

Каардынуючымі метадычнымі цэнтрамі па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі ў рэгіёнах з’яўляюцца ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (далей – УДАДзіМ) або раённы (гарадскі) аддзел (упраўленне) адукацыі, спорту і турызму, якія з мэтай арганізацыі эфектыўнай работы музеяў устаноў адукацыі і аналізу іх дзейнасці:

аказваюць метадычную дапамогу музеям устаноў адукацыі;

забяспечваюць правядзенне мэтанакіраванай работы па абагульненні i распаўсюджванні перадавога вопыту музеяў устаноў адукацыі;

праводзяць рэгіянальныя (раённыя, гарадскія, абласныя) і рэспубліканскія семінары кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі ў мэтах павышэння іх прафесійнага майстэрстваз улікам сучасных тэхналогій;

актуалізуюць і забяспечваюць размяшчэнне на сваіх сайтах інфармацыі аб практычным вопыце музеяў устаноў адукацыі;

ажыццяўляюць маніторынг дзейнасці музеяў устаноў адукацыі ўсіх тыпаў;

прыцягваюць сродкі масавай інфармацыі для асвятлення дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

УДАДзіМ праводзяць на базе музеяў устаноў адукацыі навучальныя семінарыдля пачынаючых кіраўнікоў музеяў, школы маладога кіраўніка музея, прэзентацыі перадавога педагагічнага вопыту работы музеяў.

У рэгіёнах ствараюцца метадычныя аб’яднанні педагагічных работнікаў, якія адказваюць за работу музеяў ва ўстановах адукацыі.

Для стварэння адзінай інфармацыйнай базы і сістэматызацыі звестак аб музеях устаноў адукацыі раённымі (гарадскімі), абласнымі УДАДзіМ фарміруюцца банкі дадзеных музеяў устаноў адукацыі па форме згодна з дадаткам 5. Рэспубліканскі банк дадзеных фарміруецца (абнаўляецца) Установай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – РЦЭіК) на аснове інфармацыі, прадстаўленай абласнымі УДАДзіМ. Інфармацыя прадстаўляецца ў РЦЭіК штогод да 1 лютага і размяшчаецца на сайце РЦЭіК (http://rctkum.by/divisionstext/музеи_уо).

Пытанні стану і эфектыўнасці работы музеяў устаноў адукацыі разглядаюцца на пасяджэннях калегій, педагагічных саветаў (саветаў устаноў вышэйшай адукацыі), у ходзе правядзення семінараў, нарад, маніторынгу адукацыйнага працэсу.

У мэтах арганізацыі ўліку музеяў, фарміравання адзінай базы даных аб музеях юрыдычнай асобай, упаўнаважанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, фарміруецца і вядзецца рэестр музеяў. Парадак уключэння (выключэння, ўнясенне змяненняў) у рэестр музеяў змяшчаецца ў артыкуле 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

  1. Парадак прысваення музею ўстановы адукацыі статусу «народны», пацвярджэння і пазбаўлення гэтага статусу.

Музею ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь можа быць прысвоены статус «народны» пры выкананні наступных патрабаванняў:

ажыццяўленне дзейнасці не менш за 10 гадоў;

наяўнасць не менш за 600 музейных прадметаў;

наяўнасць уліковай дакументацыі на ўсе музейныя прадметы;

наяўнасць асобнага будынка (памяшкання) пад пастаянную экспазіцыю і для размяшчэння музейных фондаў;

наяўнасць пастаяннай музейнай экспазіцыі, створанай на аснове ўласных музейных калекцый;

абслугоўванне не менш за 3000 наведвальнікаў за апошнія тры гады.

Парадак прысваення музею ўстановы адукацыі статусу «народны», пацвярджэння і пазбаўлення гэтага статусу змяшчаецца ў артыкуле 247 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь.

  1. Камплектаванне і ўлік музейнага фонду

Камплектаванне музейнага фонду з’яўляецца адным з важных напрамкаў музейнай дзейнасці.

Музейны фонд дзеліцца на: асноўны фонд, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў, фонд сыравінных матэрыялаў.

Да асноўнага фонду адносяцца:

музейныя прадметы, якія звязаны з важнейшымі з’явамі і падзеямі ў жыцці беларускага і іншых народаў, дзяржавы і грамадства, з развіццём культуры, навукі і тэхнікі, мастацтва, з жыццём і дзейнасцю дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, удзельнікаў гістарычных падзей;

творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога (у тым ліку народнага), музычнага, тэатральнага і іншых відаў мастацтва;

прадметы геалогіі, палеанталогіі, мінералогіі, фаўны і флоры, якія характарызуюць прыродазнаўчую гісторыю;

рукапісы ўсіх відаў, у тым ліку рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, антыкварныя, рэдкія выданні;

нумізматычныя, геральдычныя, сфрагістычныя, эпіграфічныя калекцыі і асобныя прадметы;

узоры зброі і ваеннай атрыбутыкі, а таксама асобныя прадметы ваеннай тэматыкі;

аўдыявізуальныя помнікі (пласцінкі, магнітныя стужкі, дыскі, кіна-, відэа- і аўдыяфільмы);

іншыя прадметы, якія ўяўляюць гістарычную, навуковую, мастацкую і культурную каштоўнасць.

У асноўны фонд можа прымацца не больш за пяць ідэнтычных арыгінальных прадметаў. У выключных выпадках гэтая колькасць можа быць больш, калі:

усе музейныя прадметы з’яўляюцца ўнікальнымі;

складаюць камплект (напрыклад, 6 лыжак, набор 12 паштовак);

усе дублетныя экзэмпляры з’яўляюцца часткай манетнага, манетна-рэчавагаабо рэчавага скарбу;

усе дублетныя экзэмпляры ўваходзяць у склад калекцыі, якая была сабрана знакамітым навукоўцам, калекцыянерам, дзяржаўным дзеячам і інш (напрыклад, бібліятэка пісьменніка, нумізматычная калекцыя).

У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні кіраўніка ўстановы адукацыі могуць быць створаны калекцыйны і абменны фонды.

Прыналежнасць да калекцыйнага фонду фіксуецца ў галоўнай інвентарнай кнізе, абменнага – уліковай кнізе абменнага фонду.

Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў адносяцца матэрыялы, якія замяняюць арыгінальныя прадметы: рэканструкцыі, копіі, муляжы, макеты, мадэлі, злепкі, дублікаты культурных каштоўнасцей; табліцы, схемы, дыяграмы, чарцяжы; планы, карты; ксеракопіі; фотакопіі; мікра- і макраздымкі; копіі на электронных носьбітах.

Дапускаецца аднясенне да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў арыгінальных прадметаў, доўгачасовае захоўванне якіх забяспечыць немагчыма (прадметы з саломы, пластыліну, гіпсу, харчовыя прадукты, сінтэтычныя і палімерныя матэрыялы, фарбавальнікі, узоры сельскагаспадарчых культур і іншых натуральных матэрыялаў).

Чарцёж, схема, план, карта або табліца маюць статус музейнага прадмета і залічваюцца ў асноўны фонд, калі яны з’яўляюцца арыгінальнымі прадметамі, творамі мастацтва, узорамі друкаванай прадукцыі або рукапісам, выкананымі навукоўцам, дзяржаўным дзеячам або іншай вядомай асобай.

Навукова-дапаможныя матэрыялы не валодаюць уласцівасцямі музейнага прадмета, не маюць статусу музейных прадметаў і выконваюць дапаможную функцыю ў працэсе вывучэння, выкарыстання і экспанавання музейных прадметаў.

Музейныя прадметы з асноўнага фонду могуць быць выключаны толькі ў выключных выпадках: страты або знішчэння ў выніку надзвычайных сітуацый ці па іншых прычынах; крадзяжу, які пацверджаны дакументамі адпаведных дзяржаўных органаў. Перавод музейных прадметаў з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны фонд ажыццяўляецца пры ўмове калі музейны прадмет страціў сваю навуковую, гістарычную, мемарыяльную, мастацкую і (або) эстэтычную вартасць. Перавод музейных прадметаў у навукова-дапаможны фонд, ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі на падставе пратакола Камісіі.

Перавод навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд ажыццяўляецца па рашэнні савета музея, зыходзячы з мэтазгоднасці, у выпадках набыцця музейным прадметам гістарычнай, культурнай каштоўнасці ці ў выніку праведзенага даследавання або з цягам часу.

Сыравінныя матэрыялы ў залежнасці ад вынікаў апрацоўкі пераводзяцца ў асноўны фонд або фонд навукова-дапаможных матэрыялаў па рашэнні савета музея.

Неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на арганізацыю належнага ўнутрымузейнага ўліку музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

Музейныя прадметы асноўнага фонду фіксуюцца ў галоўнай інвентарнай кнізе (кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду), навукова-дапаможныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, сыравінныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў (пры наяўнасці сыравінных матэрыялаў).

Кнігі ўліку, як дакументы ахоўнага парадку, павінны быць да запаўнення пранумараваны, прашнураваны, падпісаны кіраўніком установы адукацыіі праштампаваны пячаткай установы адукацыі.

Пры паступленні прадметаў у музей афармляецца акт прыёму па форме згодна з дадаткам 4 і дагавор дарэння. Захоўванне ў музеі прадметаў, якія не аформлены актамі прыёму катэгарычна забараняецца. Акт прыёму прадметаў на пастаяннае захоўванне складаецца ў двух экзэмплярах, кожны экзэмпляр зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі, падпісваецца кіраўніком музея і ўладальнікам прадмета музейнага значэння. Адзін экзэмпляр акта прыёму перадаецца ўладальніку прадмета музейнага значэння. Акты прыёму абавязкова рэгіструюцца ў кнізе рэгістрацыі актаў.

Усе прадметы, якія паступілі ў музей на пастаяннае захоўванне пасля акціравання, уносяцца ў адпаведную кнігу ўліку. Адначасова з гэтым на музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах
і ў акце прыёму прастаўляюцца адпаведныя ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары). Уліковыя абазначэнні наносяцца на тую частку музейнага прадмета, навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыялу, якая не будзе бачнай пры яго экспанаванні.

Перадача музейных прадметаў ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае або часовае захоўванне ажыццяўляецца на падставе дагавора. Асноўным дакументам для перадачы музейных прадметаў і (або) навукова-дапаможных матэрыялаў на пастаяннае або часовае захоўванне з’яўляецца акт перадачы (на пастаяннае або часовае захоўванне). Акт перадачы рэгіструецца ў кнізе рэгістрацыі актаў.

Уліковыя дакументы складаюць архіў уліковай дакументацыі музея і захоўваюцца ў асобным памяшканні або металічнай шафе. Доступ да ўліковай дакументацыі кантралюецца кіраўніком музея. Забараняецца знішчэнне кніг уліку і вынас уліковай дакументацыі з музея, акрамя выпадкаў праверкі вышэйстаячымі арганізацыямі.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на размяшчэнне ў музеях устаноў адукацыі зброі, боепрыпасаў і іншых выбухованебяспечных прадметаў, якія могуць трапіць у музей у выніку пошукавых экспедыцый.

З мэтай забеспячэння грамадскай бяспекі любая знойдзеная для размяшчэння ў музеі ў якасці прадмета зброя, а таксама боепрыпасы і іншыя выбухованебяспечныя прадметы першапачаткова павінны быць абследаваны спецыялістамі. Катэгарычна забараняецца самастойна перамяшчаць дадзеныя прадметы. У выпадку іх выяўлення неадкладна інфармуюцца тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў і да прыбыцця кампетэнтных органаў выключаецца ўсякае магчымае ўздзеянне на прадметы і доступ да іх старонніх асоб.

Для бяспечнага функцыянавання музеяў устаноў адукацыі неабходна арганізаваць агляд музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў (фрагментаў боепрыпасаў, карпусоў мін, гільзаў, асколкаў снарадаў і г.д.). Агляд павінна праводзіць камісія, зацверджаная загадам кіраўніка ўстановы адукацыі, куды ўваходзіць кіраўнік установы адукацыі, кіраўнік музея, прадстаўнік тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў (па ўзгадненні).

Па выніках дадзенага агляду складаецца акт па форме згодна з дадаткам 6. Калі прадмет па выніках заключэння не прызнаны зброяй, яго складаючымі часткамі і кампанентамі, яго можна размяшчаць у экспазіцыі.

Для раскрыцця зместу тэмы экспазіцыі рэкамендуецца выкарыстоўваць макеты (муляжы) зброі і боепрыпасаў.

Правядзенне пошукавых работ у месцах, дзе праходзілі баявыя дзеянні і карныя акцыі, а таксама адкрыццё воінскіх пахаванняў асобамі, якія не ўпаўнаважаныя для гэтага Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, катэгарычна забараняецца.

Музеі ўстаноў адукацыі, якія змяшчаюць у сваіх калекцыях прадметы з каштоўных металаў і камянёў, павінны атрымаць ва ўстаноўленым парадку ліцэнзію на дзейнасць, звязаную з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі, ці, у мэтах забеспячэння бяспекі, павінны перадаць каштоўнасці ў дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць ліцэнзію, абодзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.

Выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння, забараняецца.

Музейныя прадметы, захаванасць якіх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыi, у мэтах забеспячэння гарантаванай бяспекі павінны быць перададзены ў іншыя дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь або дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.

Музейныя прадметы з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і не падлягаюць вяртанню іх ранейшым уладальнікам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам.

  1. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны каталог Музейнага фонду. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду

Музейныя прадметы асноўнага фонду, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі ўстановы адукацыі, пасля іх рэгістрацыі ў галоўнай інвентарнай кнізе лічацца ўключанымі ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (далей – Музейны фонд).

Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд, ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння.

Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд, могуць перадавацца на часовае і пастаяннае захоўванне ад аднаго музея да іншага музея толькі на падставе дагавора паміж установамі адукацыі, структурнымі падраздзяленнямі якіх з’яўляюцца музеі.

Музейныя прадметы выключаюцца з Музейнага фонду Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у выпадку, калі яны:

страцілі сваю навуковую, гістарычную, мемарыяльную, мастацкую і (або) эстэтычную вартасць;

вернуты ўладальніку па судовай пастанове;

выкрадзены, што пацвярджаецца дакументамі адпаведных дзяржаўных органаў.

пашкоджаны ў такой ступені, што іх немагчыма рэстаўрыраваць;

страчаны або знішчаны ў выніку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту ці па іншых прычынах.

Для выключэння музейнага прадмета (-аў) з Музейнага фонду ўстанова адукацыі прадстаўляе ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь заяву аб выключэнні музейнага прадмета (-аў) з Музейнага фонду па форме згодна з дадаткам 7. Да заявы дадаюцца: пратакол заключэння Камісіі аб выключэнні музейнага прадмета (-аў) з Музейнага фонд, фота, дэфектныя акты.

  1. Адукацыйная дзейнасць музеяў устаноў адукацыі

Адукацыйная функцыя музеяў устаноў адукацыі рэалізуецца ў працэсе непасрэднага ўдзелу навучэнцаў у ажыццяўленні розных напрамкаў музейнай дзейнасці.

Неабходна сканцэнтраваць увагу на эфектыўным выкарыстанні адукацыйнага патэнцыялу музеяў, якія павінны з’яўляцца рэсурснымі цэнтрамі ўстановы адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.

Назапашаны краязнаўчы матэрыял музеяў выкарыстоўваецца педагагічнымі работнікамі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі: правядзенні факультатыўных заняткаў, заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах і мерапрыемствах выхаваўчага характару.

Выкарыстанне матэрыялаў музея ў адукацыйным працэсе прадугледжвае правядзенне ўрокаў па розных прадметных дысцыплінах на базе музея, самастойную працу навучэнцаў з фондамі і экспазіцыямі музея для напісання даследчых работ, рэфератаў, дакладаў, выступленняў і г.д.

У пазакласнай рабоце матэрыялы музея выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы юных экскурсаводаў, лектарскіх груп, распрацоўцы тэматыкі масавых мерапрыемстваў, правядзенні мерапрыемстваў прафарыентацыйнай накіраванасці.

Музеі павінны стаць часткай цэласнай сістэмы работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень і канікулярны перыяд. Неабходна забяспечыць планамерную працу ў гэтым напрамку з дапамогай актывізацыі асноўных накірункаў і форм работы музея.

Актывізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі будзе спрыяць ўдзел навучэнцаў у раённых, абласных, рэспубліканскіх праектах, акцыях, конкурсах, форумах, выставах (рэспубліканская акцыя навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», рэспубліканская акцыя «Мы гэтай памяці верныя» (http://rctkum.by/) і інш).

З мэтай папулярызацыі працы музеяў устаноў адукацыі, далучэння навучэнцаў да даследчай і пошукавай работы музеям устаноў адукацыі рэкамендуецца праводзіць прэзентацыйныя мерапрыемствы на рэгіянальных і рэспубліканскіх узроўнях, папулярызаваць дзейнасць музеяў праз выданне промапрадукцыі: буклетаў, флаераў, даведачных матэрыялаў, тэматычных зборнікаў па арганізацыі краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі.

Неабходна асаблівую ўвагу надаваць арганізацыі экскурсійнай работы ў музеях устаноў адукацыі. Экскурсіі павінны праводзіцца згодна графіка, зацверджанага кіраўніком установы адукацыі. Рэкамендуецца арганізаваць узаеманаведванне музеяў навучэнцамі ўстаноў адукацыі, правядзенне сумесных музейных праектаў, акцый, мерапрыемстваў, уключаць музеі ўстаноў адукацыі ў турысцка-экскурсійныя маршруты па рэгіёне.

Важным напрамкам у рабоце музея ўстановы адукацыі з’яўляецца ўключэнне навучэнцаў у грамадска-карысную дзейнасць: выкананне работы па ахове помнікаў гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёна па заданнях музея; добраўпарадкаванне помнікаў; шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, пажылымі людзьмі і інш.

У апошні час у рабоце музеяў устаноў адукацыі шырока выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, што дазваляе актывізаваць даследчую і пазнавальную дзейнасць навучэнцаў.

Формы работы музея ўстановы адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій могуць быць рознымі:

стварэнне лакальных сайтаў, на якіх прадстаўлены музеі ўстаноў адукацыі, базы дадзеных музейных прадметаў з магчымасцю пабудовы да іх розных запытаў, інтэрактыўнай экспазіцыйна-выставачнай прасторы;

прымяненне аўдыёвізуальных і камп’ютарных сродкаў, мультымедыйных праграм;

фарміраванне электронных каталогаў, якія ўключаюць інфармацыю, звязаную з музейнымі прадметамі, архіўныя дадзеныя, артыкулы, матэрыялы, аб’яднаныя пэўнай тэмай і г.д.;

стварэнне электроннай базы дадзеных фондаў музея, апісанне музейных прадметаў, фарміраванне ў фондах музея электроннай бібліятэкі, калекцыі аўдыё-і відэазапісаў, фатаграфій;

арганізацыя праектнай дзейнасці, якая прадугледжвае збор матэрыялаў у сетцы інтэрнэту, пошук магчымых «сеткавых» партнёраў музея; электронная перапіска з экспертамі музейнай справы; правядзенне сумесных праектаў з іншымі дзяржаўнымі музеямі, установамі (арганізацыямі);

прымяненне камп’ютарнай тэхнікі для стварэння, тыражавання друкаваных і электронных матэрыялаў, стварэнне прэзентацый для выкарыстання ў вучэбнай дзейнасці і дэманстрацыі іх у рамках мерапрыемстваў.

Эфектыўным сродкам сацыялізацыі навучэнцаў з’яўляецца прымяненне ў музеях устаноў адукацыі інтэрактыўных форм работы: віртуальнай экскурсіі, квэст-экскурсіі, тэатралізаванай экскурсіі, экскурсіі «майстар-клас», музейнага свята, дэманстрацыі музейных прадметаў у дзеянні і інш.

Музей установы адукацыі можа быць ініцыятарам або актыўным удзельнікам розных музейных акцый: «Дзень сям’і», «Дзень старэйшага пакалення», «Музейнае сэлфі», «Музей у падарунак маме», «Першы наведвальнік выставы» і інш.

Адукацыйную і культурна-асветніцкую дзейнасць музеяў устаноў адукацыі рэкамендуецца праводзіць ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі, грамадскімі арганізацыямі, іншымі зацікаўленымі асобамі.

Неабходна забяспечыць актыўнае ўзаемадзеянне музеяў сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якое можа заключацца ў сумесным правядзенні мерапрыемстваў: семінараў, аглядаў-конкурсаў, цыклаў экскурсій, прэзентацый, фестываляў, святаў і г.д., а таксама ў аказанні прафесійнай метадычнай і практычнай дапамогі музеям устаноў адукацыі.

Таксама, у рамках супрацоўніцтва музеяў устаноў адукацыі і іншых дзяржаўных музеяў рэкамендуецца ствараць музейна-педагагічныя праграмы. Музейна-педагагічная праграма, аб’ядноўваючы два блокі – «установа адукацыі ў адукацыйнай прасторы музея» і «музейная педагогіка ва ўстанове адукацыi», – адначасова можа з’яўляцца мадэллю рэалізацыі інавацыйнай адукацыйнай практыкі музея. Такая мадэль адкрывае магчымасць найбольш эфектыўнага ўзаемадзеяння музеяў, дазваляе ўзбагаціць новым зместам традыцыйныя формы адукацыйнай дзейнасці, уключыць у адукацыйны працэс сучасныя тэхналогіі.

«Развіццё сямейнай інфраструктуры, стварэнне ўмоў для сямейнага вольнага часу, культурна-масавых забаў, сумесных заняткаў спортам, як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці – яшчэ адна немалаважная ўмова ў справе згуртавання сям’і» – адзначана ў звароце са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і нацыянальнаму сходу Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Стварэнне музейных сямейных праграм,арганізацыя сямейнага вольнага часу ў музеі, стварэнне сямейных клубаў будзе спрыяць эфектыўнай камунікацыі для рэалізацыі задач сямейнага выхавання.

  1. Заключэнне

Улічваючы што, музеі ўстаноў адукацыі з’яўляюцца эфектыўным сродкам грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу органаў кіраваннем адукацыяйусіх узроўняў на комплекснае выкарыстанне музеяў устаноў адукацыі ў адукацыйным працэсе, а таксама на персанальную адказнасць кіраўнікоў устаноў адукацыі за арганізацыю і функцыянаванне музеяў ва ўстановах адукацыі.

У мэтах далейшага ўдасканалення работы музеяў устаноў адукацыі неабходна забяспечыць:

распрацоўку і рэалізацыю рэгіянальных праграм па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе патэнцыялу музеяў устаноў адукацыі, у тым ліку ў шосты школьны дзень, вячэрні час, канікулярны перыяд;

арганізацыю сістэмы мерапрыемстваў для павышэння прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў;

удасканаленне работы па арганізацыі камплектавання і ўліку музейных фондаў у адпаведнасці з патрабаваннямі;

выкарыстанне інавацыйных і інтэрактыўных форм работы ў музеі установы адукацыі;

стварэнне віртуальных музеяў, раздзелаў «Музей» на лакальных сайтах устаноў адукацыі;

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы музеяў устаноў адукацыі, абнаўленне экспазіцый музеяў устаноў адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі;

распрацоўку турысцка-экскурсійных праграм з улікам патрабаванняў узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў, з уключэннем у праграмы наведванне музеяў устаноў адукацыі;

узаемадзеянне з установамі культуры і іншымі ўстановамі (арганізацыямі);

кантроль за эфектыўнасцю дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

 

Дадатак 1

Да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________   _________

ПРАТАКОЛ ПАСЯДЖЭННЯ ЎПАЎНАВАЖАНАЙ КАМІСІІ

№ ____ ад _____________
 

Прысутнiчалi: ____________________________________________________________________

(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасады членаў камiсii)

________________________________________________________________________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________

Парадак дня:

«Аб адкрыцці (ліквідацыі) музея ва ўстанове адукацыі»;

«Аб пашпартызацыі музеяў устаноў адукацыі»;

«Аб уключэнні музейнага прадмета (музейных прадметаў)у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь»;

«Аб выключэнні музейнага прадмета (музейных прадметаў)з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь»;

«Аб уключэнні (выключэнні) музейных прадметаў (музейных калекцый) ў (з) Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь»;

1. Слухалi: паведамленне (хто, аб чым)________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Пытаннi: ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

2. Выступiлi (хто, аб чым): ________________________________________________________________________________________________________________________________________

3. Пастанавiлi:

Подпiсы членаў камiсii:
Дадатак 2

Да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________   _________

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ                          

ПАШПАРТ

МУЗЕЯ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

назва ўстановы адукацыі

Назва музея _____________________________________________________

Профіль музея ___________________________________________________

Поўны адрас, тэлефон, e-mail, сайт_________________________________

________________________________________________________________

Дата заснавання _________________________________________________

На падставе якога распараджэння адкрыты __________________________

загад кіраўніка ўстановы адукацы

________________________________________________________________

Назва дзяржаўнага музея, які аказвае метадычную дапамогу ________________________________________________________________________________________________________________________________

 

  1. Агульная плошча памяшкання  ________________________________________________________________

2. Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

1. ________________________________________________________________

2. ________________________________________________________________

3. ________________________________________________________________

4. ________________________________________________________________

5. ________________________________________________________________

6. ________________________________________________________________

7. ________________________________________________________________

8. ________________________________________________________________

9. ________________________________________________________________

10.

  1. Колькасць музейных прадметаў

Усяго

20__ г.

20__ г.

20__ г.

20__ г.

20__ г.

Асноўнага фонду

Уключаны ў музейны фонд Рэспублікі Беларусь

 

  1. Пералік найбольш каштоўных музейных прадметаў

п/п

Назва музейных прадметаў

Шыфр. нумар

Захаванасць

Заўвагі

1.

2.

3.

4.

5.

6.

7.

8.

9.

10.

  1. Асноўныя паказчыкі працы музея

Колькасць:

 Колькасць:

20__ г.

20__ г.

20__ г.

20__ г.

20__ г.

наведвальнікаў

лекцый

выстаў

мерапрыемстваў

  1. Адзнакі па выніках праверкі стану працы музея

п/п

Дата

Кароткія звесткі

Хто правяраў

Подпіс

        

 

Кіраўнік музея

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Год пачатку кіравання музеем

  1. Перадача музейнага фонду матэрыяльна адказнай асобе

Дата перадачы

Хто здаў

Хто прыняў

Прозвішча,

ініцыялы

Подпіс

Прозвішча,

ініцыялы

Подпіс

  1. Прысваенне статуса «народны» ________________________________________________________________

дата і нумар загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

________________________________________________________________

пацвярджэнне аб прысваенні

________________________________________________________________

10. Дата запаўнення пашпарта

Старшыня ўпаўнаважанай камісіі   ________      _______________

подпіс                            прозвішча

Кіраўнік  установы адукацыі    ____________       _______________

М.П.                                                подпіс           прозвішча   

2017                                                _____________  _______________

2018                                                _____________  _______________

2019                                                _____________ ________________

2020                                                _____________  ________________

2021                                                 _____________  ________________

 

ДАДАТАК 3

Да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________  ______

ПАМЯТКА

па вывучэнніарганізацыі дзейнасці музея ўстановы адукацыі

  1. Характарыстыка музея (поўная назва ўстановы адукацыі, назва музея, профіль, дата адкрыцця (№ загада), пералік экспазіцый, колькасць асноўнага, навукова-дапаможнага фондаў і фонду сыравінных матэрыялаў, пералік музейных прадметаў, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, тэхнічная характарыстыка памяшкання (экспазіцыйна-выставачная плошча, плошча фондасховішча, забеспячэнне сiстэмамi асвятлення, ацяплення, вентыляцыi, супрацьпажарнай бяспекi).
  2. Арганізацыя дзейнасці музея (кіраўнік музея, савет музея, канцэпцыя развіцця музея, наяўнасць дакументаў: пратакола рашэння педагагічнага савета аб стварэнні музея, загада аб стварэнні музея, пратакола заключэння Камісіі аб адкрыцці музея, загада кіраўніка ўстановы адукацыі аб адкрыцці музея (копія), палажэнняаб музеі ўстановы адукацыі, пашпарту музея, плана работы музея, графіка наведвання музея).
  3. Пошукава-даследчая дзейнасць музея (арганізацыя пошукава-даследчай работы, пералік мерапрыемстваў, якія накіраваны на працэс выяўлення i збору прадметаў музейнага значэння, колькасць выяўленых прадметаў музейнага значэння (па гадах з моманту апошняй пашпартызацыі), крыніцы пошукава-даследчай работы).
  4. Фондавая дзейнасць музея (камплектаванне фондаў, наяўнасць уліковай дакументацыі: галоўнай інвентарнай кнігі, кнігі абменнага фонду, кнігі ўліку навукова-дапаможных матэрыялаў, кнігі ўліку сыравінных матэрыялаў (пры наяўнасці сыравінных матэрыялаў), кнігі рэгістрацыі актаў, актаў прыёму, перадачы, агляду фрагментаў зброі; наяўнасць iдэнтыфiкацыйнага нумару на музейных прадметах, электронных каталогаў).
  5. Экспазіцыйная дзейнасць (тэматыка-экспазіцыйны план, праектаванне, стварэнне і папаўненне экспазіцый і выстаў, раскрыццё тэмы экспазіцыі,  этыкетаж, эстэтыка).
  6. Экскурсійная дзейнасць (падрыхтаванасць экскурсаводаў, наяўнасць тэкстаў экскурсій, графік экскурсій, узаеманаведванне музеяў устаноў адукацыі).
  7. Грамадска-карысная дзейнасць музея (справаздачы па арганізацыі і правядзенні грамадска-карысных спраў, фотасправаздачы).
  8. Адукацыйная дзейнасць музея (уключэнне музея ў адукацыйны працэс, прадметныя заняткі на базе музея, распрацоўка і рэалізацыя праграм і мерапрыемстваў на базе музея, семінары, канферэнцыі, інтэрактыўныя формы работы музея, узаемадзеянне з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі, іншымі музеямі ўстаноў адукацыі і культуры, папулярызацыя дзейнасці музея шляхам стварэння лакальных сайтаў, прэзентацыйныя мерапрыемствы музея, стварэнне промапрадукцыі, удзел ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах, конкурсах, акцыях і г.д.).
 

ДАДАТАК 4

Да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________  ______

                                                                                                                          ЗАЦВЯРДЖАЮ

Кіраўнікустановы адукацыі

«___» ___________________20 __ г.

_____________________________

назва музея ўстановы адукацыі

АКТ ПРЫЁМА (ПЕРАДАЧЫ)№ ____«___»  ________ 20__ г.

Мы, ніжэйпадпісаныя, кіраўнік музея _______________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

________________________________________________________________

(пасада асобы, якая здае прадмет, прозвішча, імя, імя па бацьку)

(назва ўстановы, адрас)

склалі сапраўдны акт у двух экзэмплярах аб тым, што першы прыняў, а другі здаў музею ў пастаяннае (часовае) карыстанне наступныя прадметы музейнага значэння:

№п/п

Назва прадмета

Захаванасць прадмета

Колькасць

Заўвагі

Усяго па акце прынята _________________________________ прадметаў

Прыняў ____________________________

Здаў _______________________________

 

ДАДАТАК 5

Да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

___________________   __________

Банк дадзеных музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь

№ п/п

Поўная назва ўстановы адукацыі

Назва музея, профіль музея

Дата

адкрыцця,

№ загада

Фонд

Статус

«народны»,

дата прысваення

(пацвярджэння),

№ рашэння

Кіраўнік музея,

кантактны телефон

Адрас музея установы адукацыі,

e-mail,

сайт

Мова на якой праводзяцца экскурсіі.

Магчымасць правядзення экскурсіі на замежнай мове

Дасягненні і адметнасці работы музея

Асноўны

Прадметы

ўключаныя ў Музейны

фонд Рэсп. Беларусь

Дапаможны

 

ДАДАТАК 6

Да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________  ______

АКТ

АГЛЯДУ ФРАГМЕНТАЎ ЗБРОІ (БОЕПРЫПАСАЎ)

МУЗЕЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ*

ДУА _____________________________________

ад «____»___________20____г.

Камісія ў складзе ____________________________________________ кіраўніка ўстановы адукацыі, ______________________________________ кіраўніка музея ўстановы адукацыі, _________________________________прадстаўніка ОУС правялі агляд фрагментаў зброі (боепрыпасаў).

Па выніках агляду вызначалі (канстатацыя фактаў)________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________Заключэнне на прадмет магчымасці захоўвання дадзеных прадметаў у экспазіцыі музея (пакоі) установы адукацыі або іх канфіскацыі.

Подпісы членаў Камісіі:

________________

________________

________________

* Пастанова Мiнiстэрства ўнутраных спраў ад 29.11.2010 г. № 383 «Аб зацвярджэнні правілаў размяшчэння зброі, яго састаўных частак і кампанентаў, боепрыпасаў пры ажыццяўленні дзейнасці, звязанай са службовай і грамадзянскай зброяй і боепрыпасамі да яе, калекцыянаваннем і экспанаваннем зброі і боепрыпасаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў і структурнага элемента пастановы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»

 

ДАДАТАК 7

Да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________  ______

ЗАЯВА
аб выключэнні музейнага прадмета (музейных прадметаў)
з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Просім выключыць з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь музейны прадмет (музейныя прадметы) у колькасці ________________________________________________________________

                          указваецца колькасць адзінак лічбай і пропіссю

згодна з вопісам па прычыне таго, што ён (яны)_______________________

________________________________________________________________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Звесткі аб музеі:

назва музея, месца знаходжання музея згодна яго ўстаноўчымі дакументамі, тэлефон

________________________________________________________________________________ прозвішча,уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка музея ўстановы адукацыі

________________________________________________________________

Дадатак: вопіс на _______ л. у ____ экз.;

фота на _______ л. у ____ экз.;

пратаколы камісіі на _______ л. у ____ экз.;

дэфектныя акты на _______ л. у ____ экз.

 __________________          _______________________________

подпіс                                       прозвішча, ініцыялы кіраўніка музея

Дата складання заявы «___»  ________________ 20 ___ г.

Метадычныя рэкамендацыі

аб арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь

Агульныя палажэнні

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці ўстаноў адукацыі краіны. Важнае месца ў арганізацыі выхаваўчай работы належыць музею ўстановы адукацыі як цэнтру грамадзянскай, патрыятычнай, культурна-асветніцкай і інфармацыйнай работы з моладдзю.

Музеі ўстаноў адукацыі прызначаны аб’ектыўна адлюстроўваць мінулае і сучаснасць рэгіёна, прапагандаваць гісторыка-культурныя і прыродныя каштоўнасці, весці даследчую працу па выяўленні, вывучэнні і захаванні помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Дзейнасць музея ўстановы адукацыі рэгулюецца:

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;

іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, якія размяшчаюцца на сайце Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – РЦЭіК) (rctkum.by), а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці музея ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

камплектаванне і ўлік музейных фондаў у адпаведнасці з устаноўленнымі правіламі;

арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай усебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёна;

арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу (навучэнцаў, іх законных прадстаўнiкоў, педагагічных работнікаў установы адукацыі) і грамадскасці;

выкарыстанне фондаў музея ў адукацыйным працэсе.

Арганізацыя работы музеяў устаноў адукацыі

Музей установы адукацыі з’яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі, якое ствараецца з мэтай выяўлення і захавання на пастаяннай аснове музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, іх вывучэння, уліку, экспанавання і папулярызацыі для ажыццяўлення адукацыйных задач установы адукацыі.

Для адкрыцця музея ва ўстанове адукацыі неабходна заключэнне ўпаўнаважанай камісіі (далей – Камісія):

ва ўстановах адукацыi раённага (гарадскога) падпарадкавання – раённай Камісіі, якая ствараецца загадам начальніка аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму;

ва ўстановах адукацыі абласнога і рэспубліканскага падпарадкавання – Камісіі, якая ствараецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

Камісія ствараецца на адзін год.

Функцыі Камісіі:

устанаўлівае адпаведнасць музея ўстановы адукацыi ўмовам для яго адкрыцця;

разглядае неабходнасць ліквідацыі музея ўстановы адукацыі;

ажыццяўляе пашпартызацыю музеяў устаноў адукацыі;

разглядае пытанні аб аднясенні музейных прадметаў да асабліва каштоўных музейных прадметаў, пераводу музейных прадметаў з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны фонд, і іх выключэння з асноўнага фонду.

У склад раённай Камісіі ўваходзяць прадстаўнікі:

абласной (Мінскай гарадской) установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», якія каардынуюць дзейнасць музеяў (старшыня камісіі па ўзгадненні);

раённага (гарадскога) аддзела (упраўлення) адукацыі, спорту і турызму;

раённага (гарадскога) аддзела (упраўлення) ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (па ўзгадненні);

раённай (гарадской) установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая каардынуе дзейнасць музеяў.

У склад Камісіі ва ўстановах абласнога і рэспубліканскага падпарадкавання ўваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскай і (або) абласной (Мінскай гарадской) установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», іншых устаноў (арганiзацый) па ўзгадненні.

Для адкрыцця музея ўстановы адукацыі неабходна наяўнасць наступных дакументаў:

пратакола заключэння Камісіі аб адпаведнасці музея ўстановы адукацыi ўмовам для яго адкрыцця;

загада кіраўніка ўстановы адукацыі аб адкрыцці музея ўстановы адукацыі;

палажэння аб музеі ўстановы адукацыі;

пашпарта музея ўстановы адукацыі.

Пашпарт музея (дакумент, які змяшчае асноўныя звесткі аб музеі ўстановы адукацыі і запаўняецца з мэтай уліку і аналізу яго дзейнасці) падпісваецца кіраўніком установы адукацыі і старшынёй Камісіі. Пашпарт захоўваецца ў музеі, копія пашпарта ў старшыні Камісіі.

Пашпартызацыя (працэс пацвярджэння адпаведнасці музея ўстановы адукацыi ўстаноўленым патрабаванням да арганізацыі яго дзейнасці) праводзіцца раз у пяць гадоў.

Абавязковымі ўмовамі для стварэння музея ўстановы адукацыі з'яўляецца наяўнасць:

канцэпцыі развіцця музея ўстановы адукацыі[1];

прадметаў музейнага значэння (не менш 100 музейных прадметаў асноўнага фонду);

асобнага памяшкання (не менш за 25 кв.м.) і абсталявання, якія забяспечваюць захаванасць і экспанаванне музейных прадметаў, фондасховішча з абавязковым захаваннем светлавога, тэмпературна-вільготнаснага рэжымаў, а таксама наяўнасцю пажарнай сігналізацыі (размяшчэнне музея, захоўванне музейных прадметаў дапускаецца толькі ў будынках (памяшканнях), якія адпавядаюць дадзеным патрабаванням);

штатнай адзінкі (штатных адзінак) музейнага работніка (кіраўніка музея).

Першачарговым пытаннем пры стварэнні музея з’яўляецца вызначэнне яго профілю[2], які павінен адпавядаць зместу экспазіцый музея ўстановы адукацыі[3].

Дзейнасць музея ўстановы адукацыі рэгламентуецца палажэннем, якое зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі. Палажэнне аб музеі ўстановы адукацыі павінна распрацоўвацца з улікам рэгіянальных асаблівасцяў і спецыфікі музея і ўключае наступныя раздзелы: агульныя палажэнні (паняцце, мэта, задачы, функцыі музея), арганізацыя і кіраванне (парадак стварэння і ліквідацыі музея, вызначэнне профілю музея, напрамкі работы), камплектаванне і ўлік музейных фондаў, правы і абавязкі наведвальнікаў музея, суб’ектаў адукацыйных адносін.

Ліквідацыя музея (выключэнне са структуры ўстановы адукацыі) дапускаецца ў выключных выпадках: пры ліквідацыі ўстановы адукацыі, а таксама пры пагрозе захаванасці музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў, на падставе загада кіраўніка ўстановы адукацыі. Звяртаем увагу, што пры ліквідацыі музея ўстановы адукацыі неабходна забяспечыць захаванасць музейнага фонду і перадачу яго іншаму дзяржаўнаму музею са складаннем акта перадачы[4].

Пры ліквідацыі музея (правядзенні рамонтных работ) ва ўстанове адукацыі ствараецца камісія, у склад якой уваходзіць кіраўнік установы адукацыі, кіраўнік музея, іншыя члены па ўзгадненні. Камісіяй складаецца акт зверкі наяўнасці музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў з уліковай дакументацыяй. Памяшканне, дзе знаходзіцца музейны фонд, апячатваецца.

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю музея ажыццяўляе кіраўнік установы адукацыі, які павінен забяспечыць:

адпаведнасць памяшканняў (будынка) музея патрабаванням па захаванні музейнага фонду;

абсталяваннем, фінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення музейнай дзейнасці;

стварэнне належных умоў для захавання музейнага фонду, каталагізацыю музейных прадметаў, супрацьпажарную бяспеку музея;

цэласнасць музейнага фонду.

Кіраўнік музея (педагагічны работнік) нясе адказнасць за выкарыстанне рэсурсаў музея ў адукацыйным працэсе, вядзенне ўліковай дакументацыі ў адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі, камплектаванне і захаванне музейнага фонду. Штатны расклад, умовы і парадак аплаты працы работнікаў музея вызначаюцца ў адпаведнасці с заканадаўствам. [5]

На базе музея пад кіраўніцтвам кіраўніка музея арганізуецца работа савета музея, у склад якога могуць уваходзіць: педагагічныя і іншыя работнікі ўстановы адукацыі, навучэнцы i iх законныя прадстаўнiкi, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дзяржаўных, грамадскіх і іншых зацікаўленых арганізацый.

Функцыі савета музея:

распрацоўка канцэпцыі развіцця музея і гадавога плана работы;

разгляданне пытанняў уключэння ў асноўны фонд гістарычных, культурных і прыродных прадметаў, якія паступаюць у працэсе камплектавання, пераводу з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд;

стварэнне пошукавых, фондавых, экскурсійных і іншых груп, якія ўзначальваюць члены савета музея;

разгляд справаздач пошукавых, фондавых, экскурсійных і іншых груп;

арганізацыя вучобы груп (пошукавых, фондавых, экскурсійных і інш.), падрыхтоўка экскурсаводаў музея ўстановы адукацыі, лектараў;

абмеркаванне актуальных пытанняў дзейнасці музея ўстановы адукацыі.

Музею ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь можа быць прысвоены статус «народны».[6]

Звяртаем увагу, што выкананне функцый каардынацыйных і метадычных цэнтраў сеткі музеяў устаноў адукацыі на рэспубліканскім узроўні ажыццяўляе Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», на абласным і раённым узроўні – установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (далей – УДАДзіМ), якія з мэтай арганізацыі эфектыўнай работы музеяў устаноў адукацыі і аналізу іх дзейнасці, павышэння прафесійнага майстэрства кіраўнікоў музеяў:

аказваюць метадычную дапамогу музеям устаноў адукацыі;

забяспечваюць правядзенне мэтанакіраванай работы па абагульненні i распаўсюджванні перадавога вопыту дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;

праводзяць рэгіянальныя (раённыя, гарадскія, абласныя) і рэспубліканскія семінары кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі, школы маладога кіраўніка музея, прэзентацыі перадавога педагагічнага вопыту работы з улікам сучасных тэхналогій;

актуалізуюць і забяспечваюць размяшчэнне на сваіх сайтах інфармацыі аб практычным вопыце музеяў устаноў адукацыі;

ажыццяўляюць маніторынг дзейнасці музеяў устаноў адукацыі ўсіх тыпаў;

прыцягваюць сродкі масавай інфармацыі для асвятлення дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

У мэтах арганізацыі ўліку музеяў, фарміравання адзінай базы даных аб музеях фарміруецца і вядзецца:

раённымі (гарадскімі), абласнымі (Мінскім гарадскім) УДАДзіМ банкі дадзеных музеяў устаноў адукацыі;[7]

юрыдычнай асобай, упаўнаважанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ‒ рэестр музеяў[8].

Рэспубліканскі банк дадзеных фарміруецца (абнаўляецца) РЦЭіК на аснове інфармацыі, прадстаўленай абласнымі УДАДзіМ. Інфармацыя прадстаўляецца ў РЦЭіК штогод да 1 лютага і размяшчаецца на сайце РЦЭіК (http://rctkum.by/divisionstext/музеи_уо).

Камплектаванне і ўлік музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў

Камплектаванне музейнага фонду[9] з’яўляецца адным з важных напрамкаў музейнай дзейнасці.

Музейны фонд[10] уключае ў сябе: асноўны фонд[11], фонд навукова-дапаможных матэрыялаў[12], фонд сыравінных матэрыялаў[13].

Пералік прадметаў музейнага значэння, якія могуць быць аднесены да асноўнага ці навукова-дапаможнага фондаў размешчаны на сайце РЦЭіК (rctkum.by). Звяртаем увагу, што навукова-дапаможныя матэрыялы не валодаюць уласцівасцямі музейнага прадмета, не маюць статусу музейных прадметаў і выконваюць дапаможную функцыю ў працэсе вывучэння, выкарыстання і экспанавання музейных прадметаў.

У мэтах забеспячэння захаванасці і кантролю за музейнымі фондамі неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на арганізацыю належнага ўнутрымузейнага ўліку музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

Музейныя прадметы асноўнага фонду фіксуюцца ў галоўнай інвентарнай кнізе (кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду), навукова-дапаможныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, сыравінныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў (пры наяўнасці сыравінных матэрыялаў).

Кнігі ўліку павінны быць да запаўнення пранумараваны, прашнураваны, падпісаны кіраўніком установы адукацыі і праштампаваны пячаткай установы адукацыі.

Пры паступленні прадметаў у музей абавязкова афармляецца акт прыёму[14] і дагавор. Акт прыёму прадметаў на пастаяннае захоўванне складаецца ў двух экзэмплярах, кожны экзэмпляр зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі, падпісваецца кіраўніком музея і ўладальнікам прадмета музейнага значэння. Адзін экзэмпляр акта прыёму перадаецца ўладальніку прадмета музейнага значэння. Акты прыёму абавязкова рэгіструюцца ў кнізе рэгістрацыі актаў.

Звесткі аб усіх прадметах, якія паступілі ў музей на пастаяннае захоўванне, пасля акціравання, уносяцца ў адпаведную кнігу ўліку. Адначасова з гэтым на музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах і ў акце прыёму прастаўляюцца адпаведныя ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары). Уліковыя абазначэнні наносяцца на тую частку музейнага прадмета, навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыялу, якая не будзе бачнай пры яго экспанаванні.

Музейныя прадметы з асноўнага фонду могуць быць выключаны толькі ў выключных выпадках: страты або знішчэння ў выніку надзвычайных сітуацый ці па іншых прычынах.[15]

Перавод музейных прадметаў з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны фонд ажыццяўляецца пры ўмове, калі музейны прадмет страціў сваю навуковую, гістарычную, мемарыяльную, мастацкую і (або) эстэтычную вартасць. Перавод музейных прадметаў у навукова-дапаможны фонд ажыццяўляецца па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

Перавод навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд ажыццяўляецца па рашэнні савета музея, зыходзячы з мэтазгоднасці, у выпадках набыцця музейным прадметам гістарычнай, культурнай каштоўнасці ці ў выніку праведзенага даследавання або з цягам часу і афармляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.

Сыравінныя матэрыялы ў залежнасці ад вынікаў апрацоўкі пераводзяцца ў асноўны фонд або фонд навукова-дапаможных матэрыялаў па рашэнні савета музея.

Перадача музейных прадметаў ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае або часовае захоўванне ажыццяўляецца на падставе дагавора. Асноўным дакументам для перадачы музейных прадметаў і (або) навукова-дапаможных матэрыялаў на пастаяннае або часовае захоўванне з’яўляецца акт перадачы (на пастаяннае або часовае захоўванне). Акт перадачы рэгіструецца ў кнізе рэгістрацыі актаў.

Уліковыя дакументы захоўваюцца ў асобным памяшканні або металічнай шафе. Доступ да ўліковай дакументацыі кантралюецца кіраўніком музея. Забараняецца знішчэнне і вынас уліковай дакументацыі з музея, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння, забараняецца.

Пры размяшчэнні ў музеях устаноў адукацыі зброі, боепрыпасаў і іншых выбухованебяспечных прадметаў неабходна забяспечыць выкананне патрабаванняў нарматыўных дакументаў.[16]

Для бяспечнага функцыянавання музеяў устаноў адукацыі неабходна правядзенне агляду музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў (фрагментаў боепрыпасаў, карпусоў мін, гільзаў, асколкаў снарадаў і г.д.) спецыялістамі тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных спраў, якія павінны даць заключэнне на прадмет магчымасці захоўвання дадзеных прадметаў у экспазіцыі музея ўстановы адукацыі або іх канфіскацыі. Агляд праводзіцца ў прысутнасці кіраўніка ўстановы адукацыі і кіраўніка музея. Па выніках дадзенага агляду складаецца акт.[17]

Для раскрыцця зместу тэмы экспазіцыі рэкамендуецца выкарыстоўваць макеты (муляжы) зброі і боепрыпасаў.

Правядзенне пошукавых работ у месцах, дзе праходзілі баявыя дзеянні і карныя акцыі, а таксама адкрыццё воінскіх пахаванняў асобамі, якія не ўпаўнаважаныя для гэтага Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, катэгарычна забараняецца.[18]

Музеі ўстаноў адукацыі, якія змяшчаюць у сваіх калекцыях прадметы з каштоўных металаў і камянёў, павінны атрымаць ва ўстаноўленым парадку ліцэнзію на дзейнасць, звязаную з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі, ці, у мэтах забеспячэння бяспекі, павінны перадаць каштоўнасці ў дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць ліцэнзію, або дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.[19]

Асаблівасці выкарыстання, уліку і захоўвання музейных прадметаў, якія змяшчаюць каштоўныя металы і каштоўныя камяні ўстанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi. [20]

Музейныя прадметы, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі ўстановы адукацыі, лічацца ўключанымі ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь[21] пасля іх рэгістрацыі ў галоўнай інвентарнай кнізе гэтых музеяў і з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння.

Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, могуць перадавацца на часовае і пастаяннае захоўванне ад аднаго музея да іншага музея толькі на падставе дагавора паміж арганізацыямі, структурнымі падраздзяленнямі якіх з’яўляюцца музеі.

Музейныя прадметы выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у выпадку, калі яны:

страцілі сваю навуковую, гістарычную, мемарыяльную, мастацкую і (або) эстэтычную вартасць;

вернуты ўладальніку па судовай пастанове;

выкрадзены, што пацвярджаецца дакументамі адпаведных дзяржаўных органаў;

пашкоджаны ў такой ступені, што іх немагчыма рэстаўрыраваць;

страчаны або знішчаны ў выніку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту ці па іншых прычынах.

Для выключэння музейнага прадмета (-аў) з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь установа адукацыі прадстаўляе ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь заяву аб выключэнні музейнага прадмета (- аў) з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. [22] Да заявы дадаюцца: фота, дэфектныя акты.

У мэтах цэнтралізаванага ўліку, ідэнтыфікацыі і папулярызацыі асабліва каштоўных музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, юрыдычная асоба, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры, фарміруе і вядзе Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.[23]

Адукацыйная дзейнасць музеяў устаноў адукацыі

Адукацыйная функцыя музеяў устаноў адукацыі рэалізуецца ў працэсе непасрэднага ўдзелу навучэнцаў у ажыццяўленні розных напрамкаў музейнай дзейнасці.

Неабходна сканцэнтраваць увагу на эфектыўным выкарыстанні адукацыйнага патэнцыялу музеяў, якія павінны з’яўляцца рэсурснымі цэнтрамі ўстановы адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.

Назапашаны матэрыял музеяў павінен выкарыстоўвацца педагагічнымі работнікамі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі: правядзенні ўрокаў па розных прадметных дысцыплінах, факультатыўных заняткаў, заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах і мерапрыемствах выхаваўчага характару.

У пазакласнай рабоце матэрыялы музея выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы юных экскурсаводаў, лектарскіх груп, распрацоўцы тэматыкі масавых мерапрыемстваў, правядзенні мерапрыемстваў прафарыентацыйнай накіраванасці.

Музеі павінны стаць часткай цэласнай сістэмы работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень і канікулярны перыяд, што забяспечваецца планамернай працай у напрамку актывізацыі асноўных накірункаў і форм работы музея.

Актывізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі спрыяе ўдзел навучэнцаў у раённых, абласных, рэспубліканскіх праектах, акцыях, конкурсах, форумах, выставах і г.д.

З мэтай папулярызацыі працы музеяў устаноў адукацыі, далучэння навучэнцаў да даследчай і пошукавай работы музеям устаноў адукацыі рэкамендуецца праводзіць прэзентацыйныя мерапрыемствы на рэгіянальных і рэспубліканскім узроўнях, папулярызаваць дзейнасць музеяў праз выданне промапрадукцыі: буклетаў, флаераў, даведачных матэрыялаў, тэматычных зборнікаў па арганізацыі краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі.

Неабходна асаблівую ўвагу надаваць арганізацыі экскурсійнай работы ў музеях устаноў адукацыі. Рэкамендуецца арганізоўваць узаеманаведванне музеяў навучэнцамі ўстаноў адукацыі, рэалізоўваць сумесныя музейныя праекты, акцыі, мерапрыемствы, уключаць музеі ўстаноў адукацыі ў турысцка-экскурсійныя маршруты па рэгіёне.

Важным напрамкам у рабоце музея ўстановы адукацыі з’яўляецца ўключэнне навучэнцаў у грамадска-карысную дзейнасць: выкананне работы па ахове помнікаў гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёна па заданнях музея; добраўпарадкаванне помнікаў; шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, пажылымі людзьмі і інш.

У апошні час у рабоце музеяў устаноў адукацыі шырока выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, што дазваляе актывізаваць даследчую і пазнавальную дзейнасць навучэнцаў.

Формы работы музея ўстановы адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій могуць быць рознымі:

стварэнне лакальных сайтаў, на якіх прадстаўлены музеі ўстаноў адукацыі, базы дадзеных музейных прадметаў з магчымасцю пабудовы да іх розных запытаў, інтэрактыўнай экспазіцыйна-выставачнай прасторы;

прымяненне аўдыёвізуальных і камп’ютарных сродкаў, мультымедыйных праграм;

фарміраванне электронных каталогаў, якія ўключаюць інфармацыю, звязаную з музейнымі прадметамі, архіўныя дадзеныя, артыкулы, матэрыялы, аб’яднаныя пэўнай тэмай і г.д.;

стварэнне электроннай базы дадзеных фондаў музея, апісанне музейных прадметаў, фарміраванне ў фондах музея электроннай бібліятэкі, калекцыі аўдыё-і відэазапісаў, фатаграфій;

арганізацыя праектнай дзейнасці, якая прадугледжвае збор матэрыялаў у сетцы інтэрнэту, пошук магчымых «сеткавых» партнёраў музея; электронная перапіска з экспертамі музейнай справы; правядзенне сумесных праектаў з іншымі дзяржаўнымі музеямі, установамі (арганізацыямі);

прымяненне камп’ютарнай тэхнікі для стварэння, тыражавання друкаваных і электронных матэрыялаў, стварэнне прэзентацый для выкарыстання ў вучэбнай дзейнасці і дэманстрацыі іх у рамках мерапрыемстваў.

Эфектыўным сродкам сацыялізацыі навучэнцаў з’яўляецца прымяненне ў музеях устаноў адукацыі інтэрактыўных форм работы: віртуальнай экскурсіі, квэст-экскурсіі, тэатралізаванай экскурсіі, экскурсіі «майстар-клас», музейнага свята, дэманстрацыі музейных прадметаў у дзеянні і інш.

Музей установы адукацыі можа быць ініцыятарам або актыўным удзельнікам розных музейных акцый: «Дзень сям’і», «Дзень старэйшага пакалення», «Музейнае сэлфі», «Музей у падарунак маме», «Першы наведвальнік выставы» і інш.

Стварэнне музейных сямейных праграм, арганізацыя сямейнага вольнага часу ў музеі, стварэнне сямейных клубаў будзе спрыяць эфектыўнай камунікацыі для рэалізацыі задач сямейнага выхавання.

Адукацыйную і культурна-асветніцкую дзейнасць музеяў устаноў адукацыі рэкамендуецца праводзіць ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, зацікаўленымі асобамі.

Неабходна забяспечыць актыўнае ўзаемадзеянне музеяў сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якое можа заключацца ў сумесным правядзенні мерапрыемстваў: семінараў, аглядаў-конкурсаў, цыклаў экскурсій, прэзентацый, фестываляў, святаў і г.д., а таксама ў аказанні прафесійнай метадычнай і практычнай дапамогі музеям устаноў адукацыі.

У рамках супрацоўніцтва музеяў устаноў адукацыі і іншых дзяржаўных музеяў рэкамендуецца ствараць музейна-педагагічныя праграмы.  Музейна-педагагічная праграма, аб’ядноўваючы два блокі – «установа адукацыі ў адукацыйнай прасторы музея» і «музейная педагогіка ва ўстанове адукацыi», – адначасова можа з’яўляцца мадэллю рэалізацыі інавацыйнай адукацыйнай практыкі музея. Такая мадэль адкрывае магчымасць найбольш эфектыўнага ўзаемадзеяння музеяў, дазваляе ўзбагаціць новым зместам традыцыйныя формы адукацыйнай дзейнасці, уключыць у адукацыйны працэс сучасныя тэхналогіі.

Звяртаем увагу, што ў мэтах удасканалення работы музеяў устаноў адукацыі установам адукацыі сумесна з зацікаўленымі неабходна забяспечыць:

распрацоўку і рэалізацыю рэгіянальных праграм па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе патэнцыялу музеяў устаноў адукацыі, у тым ліку ў шосты школьны дзень, вячэрні час, канікулярны перыяд;

арганізацыю сістэмы мерапрыемстваў для павышэння прафесійнага майстэрства кіраўнікоў музеяў;

удасканаленне работы па арганізацыі камплектавання і ўліку музейных фондаў у адпаведнасці з патрабаваннямі;

выкарыстанне інавацыйных і інтэрактыўных форм работы ў музеі ўстановы адукацыі;

стварэнне віртуальных музеяў, раздзелаў «Музей» на інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі;

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы музеяў устаноў адукацыі, абнаўленне экспазіцый музеяў устаноў адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі;

распрацоўку турысцка-экскурсійных праграм з улікам патрабаванняў узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў, з уключэннем у праграмы наведванне музеяў устаноў адукацыі;

узаемадзеянне з установамі культуры і іншымі ўстановамі (арганізацыямі);

кантроль за эфектыўнасцю дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

 
[1] Канцэпцыя развіцця музея ўстановы адукацыі – дакумент, які з’яўляецца асновай для планавання дзейнасці музея, камплектавання музейнага фонду ў адпаведнасці з яго профілем і вызначае мэты, задачы, прынцыпы функцыянавання, перспектывы і напрамкі развіцця музея, шляхі іх рэалізацыі.

[2] Профіль музея – катэгорыя класіфікацыі музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасці з профільнай дысцыплінай, канкрэтнай галіной навукі, тэхнікі, вытворчасці, відам мастацтва і інш.

[3] Артыкул 161 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь

[4] Форма акта перадачы размешчана на сайте rctkum.by

[5] Трудовой кодекс Республики Беларусь

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2013 г. № 22 «О типовых штатах и нормативах численности работников отдельных учреждений общего среднего и специального образования (в редакции от 22.05.2015 № 42)»

[6] Артыкул 247 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь

[7] Форма прадстаўлення інфармацыі аб музеях установы адукацыі размешчана на сайце rctkum.by

[8] Артыкул 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 25 лiстапада 2016 г. № 56 «Аб устанаўленнi форм для вядзення рэестра музеяў»

[9] Камплектаванне музейных фондаў – мэтанакіраваны, планавы працэс выяўлення і збору прадметаў музейнага значэння ці абмену музейнымі прадметамі, уліку і апісання музейных прадметаў у мэтах фарміравання, папаўнення і захавання музейных фондаў

[10] Музейны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі ўстановы адукацыі

[11] Асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў

[12] Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў, якія набытыя або спецыяльна вырабленыя па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазіцыі або выставы

[13] Фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднага паходжання, якія прызначаны для лабараторных даследавання і прэпаравання

[14] Форма акта прыёму прадметаў музейнага значэння размешчана на сайце rctkum.by.

[15] Артыкул 173 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь

[16] Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2002 г. № 473 «О мерах по совершенствованию регулирования оборота боевого, служебного, гражданского оружия и боеприпасов к нему на территориии Республики Беларусь»;

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2003 г. № 17 «Об утверждении Инструкции о порядке учета, хранения и транспортировки оружия и боеприпасов, имеющих культурную ценность, государственными музеями»;

Пастанова Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2010 г. № 383 «Об утверждении Правил размещения оружия, его составных частей и компонентов, боеприпасов при осуществлении деятельности, связанной со служебным и гражданским оружием и боеприпасами к нему, коллекционированием и экспонированием оружия и боеприпасов, и признании утратившими силу некоторых постановлений и структурного элемента постановления Министерства внутренних дел Республики Беларусь»

[17] Форма акта агляду музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў размешчана на сайце rctkum.by

[18] Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2016 г. № 109 «Об увековечении памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн»

[19] Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2004 г. № 34 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку выкарыстання, уліку і захоўвання каштоўных металаў і каштоўных камянёў»

[20] Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2008 № 40 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўліку і інвентарызацыі каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду, якія знаходзяцца ў падначаленых Міністэрству культуры арганізацыях, а таксама ў структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўласныя паўнамоцтвы ў галіне культуры, і падначленых ім арганізацыях»

[21] Музейны фонд Рэспублікі Беларусь – сукупнасць музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, і асобных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях і ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь па пісьмовых заявах уласнікаў музейных прадметаў

[22] Форма заявы аб выключэнні музейнага прадмета (- аў) з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь размешчана на сайце rctkum.by

[23] Артыкул 177 Кодэкса аб культуры Рэспублікі Беларусь

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.