Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Большая конференция "Родительское собрание"
Голосование
Как Вам новый сайт ?
Всего 25 человек
Официальное наименование:
Дятловский центр туризма и краеведения детей и молодежи
Тип учреждения:
Учреждение дополнительного образования детей и молодежи
Населенный пункт:
Дятлово
Адрес:
231471, Гродненская обл, г. Дятлово, ул. Чапаева 18/1
Телефон:
8-01563-21-7-10 (телефон центра)
E-mail:
cttur@mail.grodno.by

http://diatlovonews.by/2018/09/adkryccjo-navukova-praktychnaj-kanferjencyi/

14 сентября в 15:49 | Лупач И. В. | нет комментариев

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі ў 2-х узроставых катэгорыях.
Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей краю;
фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры свайго краю праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны рэгіёна;
садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;
выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры;
усебаковае і цэласнае даследаванне, адраджэнне (па магчымасці) страчанай спадчыны рэгіёна;
папулярызацыя мясцовых помнікаў матэрыяльнай і духоўнай спадчыны з мэтай дасведчаннасці навучэнскай моладзі і грамадства;
стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў у рэгіёнах – актыўных удзельнікаў конкурсаў Акцыі.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Матэрыяльная культура” (калектыўная);
“Духоўная культура” (калектыўная).
У намінацыі “Матэрыяльная культура” даследуюцца:
архітэктурныя аб’екты: замкі, палацы, сядзібы, аб’екты культавага дойлідства, ваенна-гістарычныя аб’екты, аб’екты мясцовага (народнага) дойліцтва, асобныя збудаванні і інш.;
аб’екты археалогіі: каменныя крыжы, каменныя бабы, свяцілішчы, стаянкі, гарадзішчы, селішчы, капішчы і інш.;
рэгіянальны некропаль (курганы, капліцы-пахавальні, помнікі і г.д.) і яго асобныя элементы;
гаспадарчыя, рамесніцкія і вытворчыя аб’екты – свіраны, вяндлярні, лядоўні, лямусы, стайні, кавярні, бровары, кузьні, плавільні, цагельні, млыны, паперні, гуты, ставы і водныя каналы, ваданапорныя вежы, паштовыя станцыі, чыгуначныя шляхі і станцыі і інш.;
аб’екты прыроднай спадчыны: геалагічныя помнікі прыроды (валуны, агаленні і інш.), урочышчы, расліны і жывёлы, рэкі, азёры, балоты і інш.;
аб’екты мясцовага традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
мясцовая кухня, рэгіянальны касцюм;
асобныя абметныя аб’екты дадзенай мясцовасці, кнігі, архівы, прадметы побыту і інш.;
зніклыя населеныя пункты.
У намінацыі “Духоўная культура” даследуюцца:
аб’екты вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці рэгіёна;
мясцовыя абрады, традыцыі і звычаі;
адметнасці земляробства і каляндарна-абрадавай культуры рэгіёна;
значныя адметнасці мясцовай мастацкай самадзейнасці;
іншыя элементы нематэрыяльнай культуры рэгіёна.
У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:
збор інфармацыі аб страчанай матэрыяльнай альбо духоўнай спадчыне свайго рэгіёна (навуковай, даведачнай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і г.д.);
апытанне мясцовых жыхароў;
даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;
афармленне справаздачнага матэрыялу па выніках даследавання аб’екта (аб’ектаў) страчанай спадчыны матэрыяльнай і (або) духоўнай культуры сваёй малой радзімы;
папулярызацыйную і прапагандыскую дзейнасць праз СМІ, інтэрнэт-рэсурсы, культурна-асветніцкія мерапрыемствы і г.д.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;
гісторыка-культурныя вартасці сабранага матэрыялу;
навуковасць і аналітычны падыход;
даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, высновы;
культурна-асветніцкая дзейнасць;
наяўнасць выявы аб’екта матэрыяльнай спадчыны рэгіёна ў розныя гады яго існавання (калі магчыма) праз фотаздымак, малюнак, макет (за макеты даследчых аб’ектаў будуць прысуджвацца дадатковыя балы), і (або) відэа-прэзентацыю аб’ектаў нематэрыяльнай (духоўнай) спадчыны мясцовасці.
Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце.
Па выніках конкурсу лепшыя яго ўдзельнікі прадставяць свае работы на вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбудзецца ў снежні 2018 года.
Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 15 верасня 2018 года па адрасе: “Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.
Тэлефон для даведак: 8(01563) 21 7 10.

10 сентября в 12:45 | Лупач И. В. | нет комментариев

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ДЯТЛОВСКИЙ ЦЕНТР ТУРИЗМА И КРАЕВЕДЕНИЯ
ДЕТЕЙ И МОЛОДЕЖИ»

ПРИГЛАШАЕТ

6 СЕНТЯБРЯ 2018Г. В 12.00

Принят участие в эрудит-круизе
«Страна моя—Беларусь»

6 сентября в 11:35 | Лупач И. В. | нет комментариев

5 СЕНТЯБРЯ 2018Г. В 11.00
Принят участие в устном журнале
«По страницам родного края»

5 сентября в 09:12 | Лупач И. В. | нет комментариев
Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.